Старонка 134
◀ / 274 ▶
МАТНЯ ж. Аканіцы з саломы. Даўней двайных вокен ні было, адзінарныя, то на вокна матні рабілі, з саломы. Як мароз, то закрывалі імі вокна. Заполле Кос. МАТНЯ ж. Клінок у штанах, які ўстаўляецца паміж дзвюх калашын. Камень цяжкі як падняў, матня і трэснула. Сакоўцы Міл. МАЎМЫГА м. і ж. Хмуры, маўклівы чалавек. Маўмыга, слова не аберня. Аўсто Стайк. МАХРАЧЭ мн. Махры. Вясной на бульбі махрачэ доўгія, белыя, іх трэба абціраць. Сенькавічы Падст. МАЦАК м. Варанае яйцо з моцнай шкарлупінай. Стары Харэля за мацак касаўскаму мешчаніну цэлы дзень гараў. Заполле Кос. Я на Вялікдзень мацаком цэлую шапку яец выбіў. Скураты Квас. МАЦАТА ж. Моц, трываласць. Льняное палатно мацата, зносу німа. Аляксейкі Стайк. МАЦЕРА ж. Тканіна. Купіла мацеры на спаніцу. Альшаніца Квас. МАЦЁРА ж. Свіная матка. Мацёра прывяла дзесяцёро парасят. Стайкі Стайк. МАЦЮК м. Мат. Навешай мацюкоў, калі ён добраго слова ні панімая. Заполле Кос. МАЧУЛЫ мн. Мачулішча. Мачулы – гэто месца, дзе ў вадзе мачылі каноплі. Аўсто Стайк. Невялікае балотца. У мачулах і летом не высыхало. Заполле Кос. МГЛА ж. Імжа. Мгла цэлы дзень сыпля. Заполле Кос. МЕРГАВАЦЬ незак. Разлічваць, думаць. Мяргуй сам, я магу памагчы табе ў любы дзень. Аляксейкі Стайк. МЕРНЫ прым. Аднолькавы па велічыні і памеры. Гэты год картоплі мерныя: і ні свіных, ні вялікіх, адны насеннікі. Халап'я Падст. МЕСТО н. вет. Паслед, плацэнта. Каб карова ўрокаў не баялася, то место закопваюць у хляве ля парога. Альшаніца Квас. МЕТАР м. Метр. Ну і кавалер, метар з шапкаю. Альба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 274 ▶