крышаны, калі цыбулькі насмажыць ды ўкінуць. Квасевічы Квас.
КРЭЖ м. Дрэва з густымі гадавымі кругамі. Можа быць і так: адна палавіна дзерава будзя густая, кажуць, крэж, а другая палавіна – ліпава, абалоніста. Заполле Кос. Як крэж зрэжаш, то гэто дзераво пускаюць на вокна, дзверы. Альшаніца Квас.
КРЭСКА ж. Метка, рыска (на градусніку). Марозу сёні – на дваццаць крэсок. Заполле Кос. Глядзела тэмпературу. Трыццаць восім з крэскамі. Трэба да дохтара вязці. Альшаніца Квас.
КРЭСЛО н. Прарэх. Зашпілі гузікі ў крэслі. Яблонка Жытл.
КРЭЧ м. Крык, лямант. Чаго ты крэчу нарабіла? Ніхто цябе ні баіцца. Хрышчонавічы Квас.
КУБЛО н. Гняздо. Шчурынае кубло раскідоў. Заполле Кос.
КУДАСА ж. Мяцеліца, завея. Такая кудаса на дварэ – божаго свету ні відно. Юкавічы Стайк.
КУДЗЯЛЬНІЦЫ толькі мн. Папрадухі. Удзень збіраюцца на кудзяльніцы, а вечаром на вечарніцы. Альшаніцы Квас.
КУДЛЫ мн. груб. Доўгія, непрычэсаныя валасы. Адгадаваў кудлы і ходзіць нерасчэсаны. Ятвезь Квас.
КУДОМІ прысл. Куды. Кудомі ты ідзеш, тут жа кветкі пасеяны. Яглевічы Ягл.
КУЗАКА ж. заал. Казяўка. На ўсё, што поўзая, у нас кажуць кузака. Заполле Кос.
КУЗЬМА м. Пасудзіна для ягад, зробленая з кары дрэў. Бало, кароў пасеш у лесі, а дзецям хочацца ягад прынясці, а пасудзіны німа, то надзярэш з альхі ці крушыны кары і зробіш кузьму. Альшаніца Квас.
КУКАН м. рыб. Шнурок, на які нанізваецца рыба. Бывая, забудзяшся вядзерцо ўзяць, то на кукан нанізваяш рыбу. Заполле Кос.
КУКСА ж. Від жаночай прычоскі. Жанчыны куксу рабілі
77 👁