КАЧАЦЦА незак. 1. Дужацца. Такі пень быў вялікі, што на ём два пастушкі качаліся. Бялавічы Кос. 2. Слацца (пра дым). Дым, калі на дождж, то па зямле качаяцца. Альшаніца Квас.
КАЧОБРЫК м. Малы тоўсты чалавек. Мой качобрык ужэ, мусі, у магазін пакаціўся. Заполле Кос. Здаровенькі хлопчык расце ў Ніны, качобрык дый годзе. Альшаніца Квас.
КАЧОЛКА ж. Драўлянае вузкае кола, качулка. Малымі былі, бацько навырэзвая качолок з кругляка: каляскі ўсё рабілі. Заполле Кос.
КАША ж. 1. абрад. Назва радзіннага абраду. Паклікалі на радзіны, то трэба купіць нейкі падарунок, каб пакласці на кашу. Альшаніца Квас. 2. Назва абрадавай стравы. Кашу варылі з ячменных, прасяных круп, і на малацэ. Альшаніца Квас. 3. ж. Тое ж, што і камяк. Каша з кіслым малаком смачная. Падстарынь Падст.
КАШАНКА ж. кулін. Крывяная каўбаса. Кашанка смачная гарачая, высмажаная ў салі. Альшаніца Квас.
КАШАЧАЯ ЛАПКА ж. бат. Агаткі двухдомныя. Кашачая лапка расце ў сухом, пясчаном месці на ўскрайку лесу. Яе прыкладваюць, каб кроў спыніць. Бялавічы Кос.
КАШЛАЦІЦЦА незак. безас. Касмаціцца, кудлаціцца. Як стружа бердо, то ніткі кашлацяцца. Тады вараць семя і гэтым адваром мажуць ніці. Заполле Кос.
КАШЛІВЫ прым. Тое ж, што і кахлівы. Німа ўжэ дыхання. Кашлівы, як стары конь. Хадоркі Кос.
КАШУТА ж. Варсінкі на адзенні. Ні ведаю, дзе гэто я набралася кашуты. Аляксейкі Стайк.
КАШЫСКО м. павел. Вялікі кош. Пайшоў у лес, кашыско адных праўдзівікоў прынёс. Старажоўшчына Кос.
КАШЭЛЬ м. Вялікі кош з накрыўкай: У нас у кашалях сухія каўбасы, сыры хавалі. Альшаніца Квас.
КВАС м. 1. кулін. Суп, галоўным кампанентам якога з'яўляюцца сушаныя грыбы. Як вараць квас з грыбоў? Вада, добрую костку туды, картопліка ўкрышыш, жменьку
75 👁