КАЎЗЕ'ЛІЦА ж. Слізгота. Каўзеліца, на нагах цяжко ўстаяць. Заполле Кос.
КАХЛГВЫ прым. Той, хто кашляе. Хто курыць, той i кахлівы. Заполле Кос.
КА'ХНУЦЬ незак. Кашлянуць. Так горло заклало, кахнуць ні дае. Бялавічы Кос.
КАЦА' ж. Тупы канец яйца. У яйца е насок i каца. Альба Квас.
КАЦАЎБА' ж. 1. Таўкач. Кацаўбаю таўкуць бульбу свіням. Альшаніца Квас. 2. перан. Нехайная жанчына, няўмека. I ў каго ўрадзілася гэтая маладзіца. Здэцца, маці была акуратная жанчына, а дочка кацаўба кацаўбою. Альшаніца Квас.
КАЦЁ'ТЫ мн. Рукі без пальцаў. Адмарозіў пальцы, засталіся кацёты. Заполле Кос.
КАЦУЎБА' ж. 1. Кій з тоўстым канцом. Стары Максім такі злосны, дагнаць ні дажане, то кацуўбу кідая. Альшаніца Квас. 2. груб. Галава. Кацуўба твоя дурная. Альшаніца Квас.
КАЦУЎБЕ'ШКА ж. Toe ж, што i к а ц у ў б а 1. Свінням у цэбры бульбу таўклі кацуўбешкай. Быч Стайк. Toe ж, што і к а ц у ў б а 2. Ніц ні варыць твая кацуўбешка. Була Міл.
КАЦЯКГ мн. Кавалачкі гною, якія прысталі да авечай поўсці. Хлеў мокры, саломы мало, то ўсе авечкі ў кацяках. Стайкі Стайк.
КАЦЯХІ' мн. Toe ж, што i к а ц я к i. Hi шкадуюць скаціны, ляняцца падсцілаць, усе авечкіў кацяхах. Квасевічы Квас.
КАЧА'Н м. Храпка. Як скрышыш галоўку капусты, то застаецца качан - дзецям ласунок. Альшаніца Квас.
КАЧА'НІКІ мн. бат. Toe ж, што i к а з а к i. Качанікі ў бабцы сядзяць на высокой ножцы. Бялавічы Кос.
КАЧАРГЕ'ШНІК м. Вугал пры печы, качарэжнік. У качаргешніку стаяць вілы, качэргі, чапляя. Альба Квас. Вазьмі ў качаргешніку вілы ды дастань з печы чыгун. Халап'я Падст
Дадатковыя словы
халапя
21 👁