Сам сябе не хвалі, хай людзі пахваляць. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл. Саступі дурню дарогу — Бог веку прыбавіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "З дурнём ні зьвязвайся, то здаравейшы будзяш" (тлум. інф.). Сваё дзіця не шчаня, за плот не выкінеш. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. "Якое б ні было дзіця, няхай сабе й шкодлівае, але ж твая крывінка, родная" (тлум. інф.). Сваё за плот валі, але хвалі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Так ушчуваюць таго, хто пагардліва ставіцца да свайго, роднага. а) Цыган за плот валіць, а сваё хваліць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Сваё хвалі, але чужога не гань. Лісок Н.В., 1929 г.н., 1932. Альшаніца Квас. Свайго розуму нікому не ўставіш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Цяжка змусіць іншага жыць так, як ты лічыш правільным. Свату першая чарка і першая палка. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. "Сват запівая маладых, але атрымлівая карбунцоў, калі йіх жыцьцё ні складваяцца" (тлум. інф.). Карбунцаў атрымаць — пытлю, прачуханца дастаць. Сваю долю канём не аб'едзеш. Кухценя П.М., 1923 г.н., 1995. Сенькавічы Падст. Пра непазбежнасць лёсу. Свая матка, то галоўка гладка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Свая маці дагледзіць, папесьціць" (тлум. інф.). Свая ношка не цяжка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. а) Свая сярмяжка нікому не цяжка. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁