Рабіць не грэх, грэх красці. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос.
Так адказвае чалавек, калі яго дакараюць, што працуе ў свята.
Работы ніколі не пераробіш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк.
Радаваўся старац, што прайшоў марац, а настаў май, ды панеслі яго ў гай. Зайка В.А., 1942 г.н., 2014. Заполле Кос.
Пра непрадказальнасць лёсу. Гай — тут: могілкі.
Рада душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк.
Пра таго, хто хацеў бы дасягнуць нечага, але здольнасцяў на гэта не мае.
а) Хацеў бы ў рай, але грахі не пускаюць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Так кажа той, хто плануе нешта зрабіць, але не мае на гэта магчымасці, сродкаў.
Радасць — весяліцца трэба, гора — памагаць трэба. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1983. Заполле Кос.
Гэта правіла, закон чалавечага сужыцця.
Радня да паўдня, а як сонца зайдзе, яе ніхто не найдзе. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
"Гэдык кажуць, як трапляюць у бяду. Радня суцешыць у бядзе колькі дзён, а табе гараваць гадамі" (тлум. інф.).
Разумны дурному саступіць павінен. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Разумны навучыць, а дурны памучыць. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст.
Разумны не скажа, а дурны не ўбачыць. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава.
"Разумны чалавек ні скажа, калі ўбачыць нейкую загану ў другім чалавеку, а дурны яе ні ўбачыць" (тлум. інф.).
Рана загоіцца, а ліхое слова не забудзецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Ранак — панак. Рабчэня Т.І., 1942 г.н., 2001. Заполле Кос.
Раніцай праца асабліва плённая.
93 👁