Не плач: яшчэ свіная маці не звялася. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць таму, хто бядуе, плача аб страце ў гаспадарцы: згінула карова ці што інш. Не плюй у ваду — піць будзеш. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос. "Ні гань, ні гняві людзей: табе зь йімі жыць" (тлум. інф.). Не рабі дабра — не мецьмеш зла. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1996. Заполле Кос. "Часам зробіш чалавеку дабро, але ні дагодзіш, вось ён на цябе крыво й паглядая" (тлум. інф.). Не рабі ліхога — не бойся нікога. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1998. Даргужы Міл. "Людзям дабро трэба рабіць" (тлум. інф.). Не работа страшыць гаспадара, а турбота. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. "Каб зрабіць задуманае, трэба добра парупіцца" (тлум. інф.). Не радзіся красным, а радзіся шчасным. Зайка А.П., 1911 г.н., 1983. Заполле Кос. Прыгожы чалавек не заўсёды шчаслівы. Не радуйся, дзядку, з майго ўпадку. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2006. Заполле Кос. "Бо сёньня ў мяне, а заўтра ў цябе" (тлум. інф.). Не радуйся (не смейся), рабе, бо будзе і табе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Не цешся з чужое бяды, бяда можа спаткаць і цябе. а) Не радуйся чужой бядзе — да цябе прыйдзе. Горбач Р.І., 1961 г.н., 2012. Івацэвічы. б) Не смейся чужой бядзе: цябе не міне. Шчурко С.В., 1977 г.н., 1991. Бялавічы Кос. Не раскусіўшы арэха, зерне не з'ясі. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. Не паспытаўшы, не набраўшыся вопыту, плёну добрага не чакай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁