Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. Малыя дзеці спаць не даюць, вялікія — сам не заснеш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. а) Малыя дзеці спаць не даюць, вялікія дзеці жыць не даюць. Мікалайчык Л.А., 1930 г.н., 2004. Боркі Падст. Маўчыш, то двух навучыш. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Улезяш у сварку, пачнеш крычаць, пасварысься. Вымаўчыш, выбачыш — і ат сябе адвядзеш бяду, і другі сьціхня" (тлум. інф.). а) Хто маўчыць, той двух навучыць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Хто вымаўчыць, выбачыць, той патушыць спрэчку. Маці наб'е, то ніхто не бачыць, а мачыха наб'е — усе бачаць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Маці парвала пазуху, дзецям хаваючы, а дзеці парвалі пазуху, ад маці хаваючы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2004. Размеркі Стайк. "Маці стараяцца ўсё лепшая дзецям аддаць, а дзеці часам забываюць пра маці, думаюць толькі пра сябе" (тлум. інф.). Мачыха — не маці, не дасць паспаць дзіцяці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Што тут казаць? Мачаха — ні родная маці, ні ўсякая пашкадуя" (тлум. інф.). Мая доля пад вярбою. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра нешчаслівую долю. "Мая доля як пахілая вярба" (тлум. інф.). Меней гавары, а больш рабі. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Меней знаеш — лепей спіш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Чым менш пасвечаны ў чужыя таямніцы, тым спакайней. Менш кусай, то больш з'ясі. Фядосік М.К., 1928 г.н., 1998. Гошчава Стайк. Так кажуць сквапнаму чалавеку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁