Магіла ўсіх прымае. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1998. Альшаніца Квас.
Перад смерцю ўсе роўныя.
Маім салам ды мне губы мажуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Маім набыткам мяне частуюць, выдаючы ўжэ за свой" (тлум. інф.).
Маладога кроў грэе. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава.
"Малады — рухавы, хуткі, на ём аш скура гарыць, яму і ў марос цяпло. А стары мерзьня, яго кроў ні грэя" (тлум. інф.).
Маладым весяліцца, а старым маліцца. Верабей М.Ф., 1924 г.н., 1998. Аўсто Стайк.
На ўсё свая пара.
Малако ў каровы на языку. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава.
Чым лепей карову накорміш, тым больш яна дасць малака.
Мала пражыта, ды многа перажыта. Баркоўская Г.Ф., 1924 г.н., 2005, Альба Квас.
Так кажа пра сябе чалавек з няпростым лёсам.
Мала чые бычкі, абы нашы цяляткі былі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2003. Скураты Квас.
"Гэтак аткажуць бацькі, калі йім папракаюць, што дачка нагуляла дзіця" (тлум. інф.).
Маленькі сабачка да смерці шчаня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Малы ростам чалавек заўсёды выглядае маладзейшым.
Малы жук ды вялікі гук. Бурдзь Н.М., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос.
Малы начальнік, а гонару, пыхі многа.
Малыя дзеткі — малыя бедкі, вялікія дзеткі — вялікія бедкі. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос.
"Малыя дзеці — пры бацьках, на вачах. А вырастуць, разьедуцца — адны трывогі, перажываньні за йіх" (тлум. інф.).
93 👁