Дзеці гадаваць, як гарачы камень качаць. Прыступчык М.В., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Дзяцей гадаваць, выхоўваць няпроста, клопатна. Дзе чорт не пасіліў, туды бабу паслаў. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Баба ў тры вузлы завяжацца, а свайго даб'ецца" (тлум. інф.). Дзіця малое — слёзы малыя. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Малыя дзеці на вачах у бацькоў, а паедуць у сьвет — перажываньне баькам" (тлум. інф.). Дзіця не шчаня, за плот не выкінеш. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. "Якоя б ні было дзіця — яно тваё" (тлум. інф.). Дзіця хоць крывое, але бацькам мілое. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1996. Альшаніца Квас. Свае дзіця, якоя б яно ні было, бацькам любае, дарагое. Дзіця шкадуй, як душу, а трасі, як грушу. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Ні папускайся, ні давай волі дзецям" (тлум. інф.). а) Любі дзіця, як душу, а трасі, як грушу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Ні патурай, ні песьці лішне, буць строгі" (тлум. інф.). Дзяды не зналі бяды, а ўнукі набяруцца мукі. Зайка А.С., 1920 г.н., 1994. Бялавічы Кос. "Даўней было спакайней, цішэй, ляпей" (тлум. інф.). Дзяржы авечкі, не будуць голыя плечкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Калі хочаш трымаць сябе ў цяпле, разводзь авячок: будуць і рукавіцы, і кажух, і суконная сьвітка" ( тлум. інф.). Дзяцей на свет пускаць лёгка, а гадаваць цяжка. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Для глухога поп два разы абедню не правіць. Зайка А.С., 1920 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Так кажуць на просьбу паўтарыць сказанае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁