Госць на першы дзень золата, на другі — серабро, на трэці — медзь, дахаты едзь. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1983. Альшаніца Квас. "Доўгія госьці стамляюць, бо трэба йім усяк дагаджаць" (тлум. інф.). Граза на лес не ідзе. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Граза — пагроза. "Трэба часом і накрычаць, прыгразіць чалавеку, каб ён адумаўся" (тлум. інф.). Грахі спаць не даюць. Ялоўскі В.А., 1923 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. "Зрабіў прыкрасьць каму — ня мецьмеш супакаеньня" (тлум. інф.). Грашыма наеты не будзеш. Гарчакоў А.К., 1938 г.н., 2001. Бараны Ягл. "Калі німа чаго купіць у краме, то грошы — паперкі" (тлум. інф.). а) Грошы ў рот не пакладзеш. Антонік У.М., 1936 г.н., 2004. Була Міл. Грош да гроша — будзе какоша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Какоша — курыца; тут: багацце, заможнасць. Хто беражлівы, ашчадны, той багаты. Грошы ёсць — дзеўкі любяць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Грошы здароўя не дабавяць. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Грошы не муляюць. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. "Запас бяды ні чыніць, лішнія грошы ні шкодзяць" (тлум. інф.). Грошы як вада: сёння ёсць, а заўтра няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1997. Альшаніца Квас. Грэх ленавацца, а рабіць не грэх. Казімірчык Т.Р., 1949 г.н., 2005. Івацэвічы. Скажа так той, хто працуе ў прысвятак. Грэх у мех. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Заграшыў, яшчэ заграшыў, назьбіраў грахоў поўны мех, панёс і выкінуў грахі на сьметнік, і забыўся на йіх" (тлум. інф.).
120 👁