Чухаецца як свіння аб прушняк. Зайка А.П., 1911 г.н., 1983. Заполле Кос.
Прушняк – вушак.
Чыгун як раменны. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Брудны, нямыты. “Даўней рамень, што ў мушчын, ад доўгаго карыстаньня станавіўся брудным, заношаным, як і чыгуны, што ў печ ставілі” (тлум. інф.).
Чырвоны як бурак. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Чырвоны як рак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Чыста як у Дробата на надворку. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2005. Заполле Кос.
“Жыў даўней Дробат, які трымаў свой надворак у чысьціні й парадку” (тлум. інф.).
Чысты як сляза. Радзюк Л.М., 1958 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Чытае як рэпу грызе. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава.
Вельмі добра чытае, выразна, гучна.
Шалёны як звер. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Шальпочацца бы мыш. Голуб М.С., 1951 г.н., 2001. Квасевічы Квас.
Шальпатацца – варушыцца, шастаць.
Шануй як роднага бацьку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Шануюць як на вілах. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст.
Г. зн. жадаюць ліха.
Шанцуе як вісельніку. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1983. Заполле Кос.
“Чула ат старых людзей, шчо даўней, калі вешалі злачынцу і вяроўка рвалася, то пакідалі жыць” (тлум. інф.).
79 👁