Старонка 278
◀ / 290 ▶
Цячэ як рэшата. Рабчэня Н.М., 1974 г.н., 2009. Заполле Кос. Чалавек прапаў як муха. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Чорны рот як у злоснага сабакі. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Кажуць, хто натто ліхі, то ў яго рот чорны" (тлум. інф.). Чорны як галавешка. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2004. Бялавічы Кос. Чорны як галка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Чорны як зямля. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1994. Размеркі Стайк. Чорны як папова мурза. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. "Так кажуць пра смуглявага чалавека, прыпамінаючы сабаку ў папа" (тлум. інф.). Чорны як саган. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Саган — чыгун. Чорны як сажа. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2001. Грыўда Міл. Чорны як смалены воўк. Трында Л.М., 1934 г.н., 2009. Заполле Кос. Чорны як смоль. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Смоль — тое, што абгарэла. Чорны як хмара. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Чорны як цыган. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Чуў як праз сон. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Гэто значыць ці чуў, ці прыдалося" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶