Старонка 245
◀ / 290 ▶
Меле языком як малатарня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Пра чалавека, які любіць пагаварыць, але ў гаворцы яго мала толку. Меле языком як свіння (цяля) хвастом. Мінчук П.І., 1918 г.н., Стайкі Стайк. Менціць языком як мянташкаю. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. Пра чалавека, які многа і без толку гаворыць. Мруць як мухі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Мама казала, што даўней людзі мерлі як мухі, найчасьцей ат прастуды" (прыклад інф.). Многа як гразі. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Мокры як квач. Шыманчык С.М., 1967 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Г. зн. увесь мокры, з ног да галавы, няма сухой рубінкі. Мокры як курыца (хрушч). Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Мордачка як у Сымонкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1986. Альшаніца Квас. Тут: сыты, круглы. Моцная як агонь. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Такую характарыстыку даюць гарэлцы. Моцны як дуб. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 1999. Скураты Кос. Моцны як мур. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Мужчына як дуб. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Пра мужчыну моцнага целаскладу, дужага. Мужык як ануча. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Гэдыкім не падапрэсься. Мужык у цябе як гануча" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶