Старонка 221
◀ / 290 ▶
Вырабіў зямлю на пух. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Вельмі добра апрацаваў, зрабіў мяккай. Вырас як з-пад зямлі. Серая А.Р., 1877 г.н., 1973. Заполле Кос. Г. зн. з'явіўся раптоўна, нечакана. Высах аж вушы свіцяцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Тут: моцна схуднеў. Высах на былінку (на нітку). Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. Пра схуднелага, змарнелага чалавека. Высах на трэску (шчэпку). Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. Тое самае. Выскаляецца як жалезка знайшоўшы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Жалезка – тут: падкова ці сцізорык. "Так кажуць пра чалавека, які бес прычыны сьмяецца" (тлум. інф.). Выскачыў бы піліп з канапель. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. нечакана, раптоўна. Піліп – тут: заяц. Выскачыў як апараны. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Г. зн. імкліва, хутка. Выскачыў як з агню. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Тое самае. Выскачыў як спалоханы. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2006. Заполле Кос. Тое самае. Выскачыў як чорт з канапель. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2008. Бялавічы Кос. Г. зн. знянацку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶