Выган як бубен. Турчына Н.К., 1922 г.н., 1995. Грыўда Міл.
Пусты, выгаралы на сонцы, выбіты капытамі жывёл.
Выдзыгвае як бычок на прывязі. Лісок М.І., 1932 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Выдзыгваць — падскокваць. "Маладое цяля і хлапчына-гарэза аднолькава радуюцца свабодзі" (тлум. інф.).
Вые як воўк у Піліпаўку. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл.
Піліпаўка — шасцітыднёвы перадкалядны пост. Гэтым часам ваўкі гуляюць сваё вяселле, збіраюцца ў зграі, выюць. Выць — тут: плакаць горка, няўцешна.
Вые як сабака. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Выйшаў як памыямі абліты. Фядосік М.К., 1928 г.н., 1992. Гошчава Стайк.
Г. зн. зняважаны.
Выквацаўся як свіння. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос.
Выквацацца — выпацкацца.
Вылезла як вош на лоб. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст.
Кажуць так тады, калі выявіцца нешта таемнае.
Вылупіў вочы як кот. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Вылупіў вочы як сава. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
Вымак як шчур. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас.
Г. зн. да апошняй ніткі, увесь.
Выпацкаўся як чорт. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
81 👁