Старонка 213
◀ / 290 ▶
Адзеўся (апрануўся) як Амялян на Пакровы. Пархута Г.У., 1925 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. "Некалі жыў у вёсцы дзядзько на ймя Амялян. На Пакрову ён апрануўся па-сьвяточнаму, але ў адным пралічыўся: ні так, як трэба, зашпіліў пінжак. Выйшло адно крысо вышэй, а другоя ніжэй. С таго часу пайшла гэтая покаска" (тлум. інф.). Адзін як вока ў лобе. Вясна А.А., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, не мае радні. Адзін як кол пры дарозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Адзін як месяц у небе. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Адзін як палец. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1998. Размеркі Стайк. Адзін як пень. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Адскочыў як уджалены. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Ажаніўся як з лавы (з печы) зваліўся. Лушчык В. І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Неспадзявано, доўго зь дзеўкай не хадзіўшы" (тлум. інф.). Ажаніўся як утапіўся. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. паспешліва, няўдала. Ажаніўся як у яму ўваліўся. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 1998. Заполле Кос. Апрануўся як цыбуліна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. апрануў на сябе шмат адзення. Апусціўся як ліхія (рваныя) ганавіцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Ганавіцы – нагавіцы, штаны. "Ходзіць ніахайны, уся адзёжа падрата" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶