Старонка 212
◀ / 290 ▶
Пра надакучлівага чалавека. "Даўней пасьцілі людзі, ні елі скаромнаго, часто елі рэдзьку, ажно збрыдня яна. І на чалавека надакучлівага, неаччэпнаго так казалі" (тлум. інф.). Абсекся як язык праглынуўшы. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Хацеў сказаць альбо нідобрае, альбо тайнае, але прыкусіў язык, стрымаўся" (тлум. інф.). Абсмакталі (абабралі) як сабакі костку. Вясна А.А., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. забралі ўсё, што можна, да апошняй ніткі. Абстрыглі як авечку. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1997. Бялавічы Кос. Інфармант засведчыў два значэнні: 1) абабралі, абакралі; 2) неакуратна, няроўна падстрыглі. Абыходзіцца як з велікодным яйцом. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Г. зн. вельмі далікатна. "Велікоднае яйцо сьвянцонае, яго берагуць" (тлум. інф.). Агарод як курыцы сесці. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Г. зн. малы. Адбілі як авечку ад статка. Еўтух А.І., 1941 г.н., 1985. Заполле Кос. "Як адаб'юць ваўкі авечку ат статка, то прапала. Гэдык і маладзіца. Трапіць у другую сям'ю, у ліхія людзі, то праведаць бацькой ні дадуць. Трымаюць як у клетцы" (тлум. інф.). Адваліў як каня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Адваліць — адлупцаваць, моцна набіць. Адзелася (апранулася) як пападдзя. Жылка М.С., 1941 г.н., 1996. Заполле Кос. Пра таго, хто апранаецца ў доўгае адзенне. Адзеты (апрануты) як жабрак. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. Г. зн. вельмі бедна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 290 ▶