ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ · 19
Без Бога ні да парога. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос.
Без Божага бласлаўлення не варта пачынаць ніякую справу.
Без Божай волі з галавы і волас не ўпадзе. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл.
Усё падуладна Богу.
Без грэбеня (начыння) і вош не заб'еш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
"Усякае начыньне павінна быць у дбайнага гаспадара" (тлум. інф.).
Без навукі і пастала не спляцеш. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава.
Без працы сядзець — можна адубець. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Будзеш сядзець рукі склаўшы — з голаду памрэш" (тлум. інф.).
а) Без працы сядзець — можна здурэць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос.
У працы хутка ляціць час.
Без сваркі няма гаспадаркі. Шчурко Г.А., 1960 г.н., 1994. Корачын Жытл.
Вядзенне сялянскай гаспадаркі нярэдка выклікае спрэчкі паміж мужам і жонкай.
Без сякеры не цясляр, без лапаты не агароднік. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Кожны шануе тыя прылады працы, без якіх не можа абысціся.
Без хлеба яда — да парога хада. Макарчэня М.М., 1934 г.н., 1995. Заполле Кос.
"У хлебі жыцьцёвая сіла" (тлум. інф.).
Белыя рукі чужой працай жывуць. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
"Белыя рукі ў гультая" (тлум. інф.).
Бессаромнае вока дыму не баіцца. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк.
Чалавек без сораму людзей не баіцца, ён здатны на подласць
171 👁