Каб ты з таго свету не вярнуўся! Жамайдзякі Міл.
Каб ты зямлю еў, як ты мяне ясі! Заполле Кос.
Есці – тут: бурчаць без прычыны, крыўдзіць.
Каб ты каменем лёг (сеў)! Альшаніца Квас.
Г. зн. каб змярцвеў.
Каб ты крыцаю сеў! Хрышчонавічы Квас.
Крыца – кавалак порыстага жалеза з балотнай руды; знаходзяць на старажытных селішчах. "Кап ты крыцаю сеў – гэто кап сеў і ні падняўся" (тлум. інф.).
Каб ты крычаў на жывот! Бялавічы Кос.
Каб ты лёг ды не ўстаў! Бусяж Міл.
Каб ты на вяроўцы гуляў! Альшаніца Квас.
Г. зн. каб не меў волі. "На вяроўку цяля прывязваюць на пашы, пазбаўляюць волі" (тлум. інф.).
Каб ты на дактароў рабіў усё жыццё! Косава.
Г. зн. каб не меў здароўя, шмат грошай аддаваў на лекі.
Каб ты на жывот качаўся! Бялавічы Кос.
Г. зн. каб моцна балеў жывот.
Каб ты на могліцах гаварыў! Альшаніца Квас.
Могліцы – могілкі. Г. зн. каб плакаў па некім.
Каб ты на сваіх дзецях убачыла, што ты мне думаеш! Заполле Кос.
Тут выяўляецца вера ў тое, што незаслужаныя праклёны пяройдуць на таго, хто праклінае, або нават на яго дзяцей.
Каб ты на сцяну лез! Гошчава Стайк.
Г. зн. каб некага спасціг невыносны боль.
Каб ты не вярнуўся, куды ты пайшоў! Квасевічы Квас.
Каб ты не дагледзела сваіх дзяцей! Альшаніца Квас.
Не дагледзець – тут: не выгадаваць.
Каб ты ні нагою, ні рукою не паварушыў! Заполле Кос.
Каб ты ногі выцягнуў на лаве! Бялавічы Кос.
Г. зн. каб памёр.
83 👁