Каб ты ад ветру хістаўся! Заполле Кос. Г. зн. каб зблажэў, аслабеў. Каб ты акалеў! Кушняры Падст. Каб ты апух! Аляксейкі Стайк. Каб ты ашалеў! Бялавічы Кос. Каб ты бегаў без памяці! Заполле Кос. Каб ты бегаў з гарачкі! Ёдчыкі Квас. Гарачка — тэмпература; тут: непрытомны. Каб ты бегаў на грады, каб табе ніхто не даў рады! Альшаніца Квас. Бегаць на грады — тут: здурэць. Каб ты без агню згарэў! Яблонка Жытл. Каб ты белага свету не бачыў! Бусяж Міл. Каб ты больш ніколі нічога не меў! Заполле Кос. "Украў у мяне цыбулю, кап ты больш ніколі нічога ні меў!" (з аповеду інф.). Каб ты быў маленькі скруціўся! Бялавічы Кос. Тут: памёр у маладым веку. Каб ты быў ногі паламаў, як да мяне ішоў! Заполле Кос. Так кляне жонка мужа. Каб ты вечара не прыждаў! Грыўда Міл. Каб ты выздых! Хрышчонавічы Квас. Выздых — тут: памёр. Каб ты выпруціўся! Хрышчонавічы Квас. Г. зн. каб памёр. Каб ты высах і выпетраў! Боркі Падст. Г. зн. каб моцна захварэў. Каб ты высах на нітку (на трэску)! Жытлін Жытл. Каб ты выхвараў! Заполле Кос. Выхвараць — захварэць, знемагчыся ад хваробы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁