Той, хто спазнаў бяду, прыкрасць, цяпер усяго баіцца. Арэх і рак — адзін смак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Спажываючы іх, ніколі не спатоліш голаду, ніколі не наясіся, бо яды гэтай мала. а) Баба і рак — адзін смак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Ашуканствам свет пройдзеш, а назад не вернешся. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Баба з воза — каню лягчэй. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Калі хто адмаўляецца ад супольнай працы, то кампаньёнам ад гэтага толькі лепш: яны пазбаўляюцца ад таго, хто тармозіць справу. Баба і чорта перахітрыць. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. Жанчыны, здольныя на хітрасць, вынаходлівыя. Баба ў тры вузлы завяжацца, а свайго даб'ецца. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Бабу б'юць за язык. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2010. Размеркі Стайк. «Жанчынам шкодзіць доўгі язык, празь яго маюць непрыемнасьці» (тлум. інф.). Багатага і Бог любіць. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. Багатаму і чорт дзяцей калыша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Альшаніца Квас. Багатаму ўсе рады паслужыць. Багаты беднаму не спагадае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. «У багатаго ўсё е, ён ні бачыць, што бедны сядзіць бяс хлеба» (тлум. інф.). а) Багаты з беднага не спагадае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
128 👁