Старонка 168
◀ / 290 ▶
Дай Бог, каб здаровыя спажывалі і яшчэ гадавалі! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажуць у час частавання з выпадку свежыны. Каб здаровыя спажывалі ды яшчэ большых гадавалі! Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 1999. Заполле Кос. Чым багаты, тым і рады! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Дай Бог, каб гэтая хата згніла! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Гэтак на ўваходзінах жадаюць гаспадарам шчаслівага і доўгага жыцця ў новай хаце. Шчаслівай дарогі! Паўсюль. Кажуць таму, хто выпраўляецца ў дарогу. Будзь здарова, як карова, а плодна, як свіння! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Кажуць пры чханні. Будзь здароў! Паўсюль. Кажуць, калі чалавек чхне. “Будзь здароў!” – “На здароўе!” Лушчык І.І., 1928 г.н., 1992. Альшаніца Квас. Жадаюць здароўя пры чханні. “Будзь здароў, Іване!” – “На здароўе, Сцяпане!” (прыклад інф.). Вялікі расці, будзем за чуб трасці! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Вялікі расці, будзеш мак трасці! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Кажуць пры чханні. Хрэн у нос! Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Кажуць пры чханні. Зямля яму пухам! Паўсюль. Каб яму добра было на тым свеце! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Кажуць на хаўтурах за жалобным сталом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 290 ▶