Так жартуе з сябе гаспадыня, даядаючы тое, што засталося пасля бяседы.
"Ой, нешта будзе!" — "Нешта будзе: ці гусь, ці качка". Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2014. Размеркі Стайк.
Гэтак суцяшаюць чалавека, які хвалюецца, трывожыцца.
От, гадота, не адарвеш ад рота. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1988. Альшаніца Квас.
Так жартуюць мужчыны пра гарэлку.
Ох, цямне мае! Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2011. Заполле Кос.
Прыгаворка, якой выказваюць вялікае здзіўленне.
Пад'елі? Акыш на седала! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
Так жартам выпраўляюць дзяцей пасля вячэры спаць. Тут відавочная паралель з курамі, якія, падзяўбаўшы зерня, садзяцца на седала.
Пакуль жыў буду, не забуду. Ціток І.І., 1951 г.н., 1999. Заполле Кос.
Пра нейкі незвычайны выпадак, што моцна засеў у памяці.
Панаядаліся, аж папругі паадпускалі. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Так дзякуюць гаспадарам за добры пачастунак. «Яшчэ кажуць: "Наеліся пад завязку"» (тлум. інф.).
Пані на ўсе сані. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1983. Заполле Кос.
Так жартуюць з тоўстай, мажной жанчыны.
Пасадзіў бы за душу, ды баюся, што задушу. Голуб І.В., 1931 г.н., 2001. Скураты Квас.
Так муж жартуе з любае жонкі.
Пасля кашы няма пашы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
"Пасьля сытнага абеду ўжо гараць ні хочацца" (тлум. інф.).
Першая чарка калом, а другая сакалом. Міхнюк В.В., 1938 г.н., 1979. Размеркі Стайк.
Гэта бяседны жарт
93 👁