Старонка 135
◀ / 290 ▶
Не паліняла да Яна, хай ідзе да другога пана. Маскалюк В.С., 1928 г.н., 1975. Заполле Кос. У простым сэнсе: як не паліняла карова да 7 ліпеня, да Яна, не паправілася на пашы, гэта благая карова, трэба яе збываць. У пераносным сэнсе: не справіўся чалавек з работай у вызначаны тэрмін, не трэба з ім мець ніякіх справаў. Ноччу трашчыць, а днём плюшчыць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гэдак гавораць пасьля Крашчэньня. Бо ўжэ дні большыя сталі, сонца днём много, а ноччу ўсё роўно зіма бярэ сваё" (тлум. інф.). Паляцелі жураўлі — полудзень паняслі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Полудзень — тут: абед. Дні ў восені кароткія. Піліп дзеці адзявае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "У Піліпаўку кудзелю прадуць, а ў Мясаед ткуць" (тлум. інф.). Прыйшла Пакрова — стала карова. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пакрова — свята, якое прыпадае на 1 (14) кастрычніка. Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Багач — свята, якое прыпадае на 8 (21) верасня. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, прыйшло Успленне — пакрыла карэнне. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра наступленне восені. Пятрок, Ілля, Успленне — святы, якія прыпадаюць на 29 чэрвеня (14 ліпеня), 20 ліпеня (2 жніўня) і 15 (28) жніўня. а) Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — пытаецца, ці ёсць ралля, прыйшло Успленне — пытаецца, ці ёсць насенне, прыйшоў Спас — пытаецца, ці ёсць запас, прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл. б) Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, прыйшло Успленне — пасыпалася насенне. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 290 ▶