Пытае Ілля, ці гатова ралля, а Успленне, ці гатова насенне. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
«Звычайно да Ільлі кажны гаспадар стараўся зраліць палеток, а ўжэ пасьля Успленьня, ці, як казалі, першай Прачыстай, пачыналі сеяць азімае жыто» (тлум. інф.). Зраліць — заараць.
Сабака качаецца з боку на бок — чакай змены надвор'я. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Свіння збірае па надворку салому і носіць у хлеў — уначы дождж будзе. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Сухі марац, мокры май — будзе жыта, нібы гай. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Трашчы, не трашчы — прайшлі Крашчы (Вадохрышчы). Крывецкая В.М., 1952 г.н., 2006. Бялавічы Кос.
Лічылася, што пасля Вадохрышча (6 (19) студзеня) вялікіх маразоў ужо не будзе.
Увосень — работ восем. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Удушуся, удаўлюся, а на сёмым тыдні акажуся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
«На сёмом тыдні пасьля Каляд прылятая з выраю жаваранок» (тлум. інф.).
У марцы, як у гарцы. Вясна А.А., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос.
Гарнец — мера сыпкіх рэчываў, звычайна мералі зерне. Пра няўстойлівае сакавіцкае надвор'е, «перамешанае, як у гарцы».
У Якуба адна рахуба: або забіць, або спаліць. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Якуб — прысвятак. Ва ўніятаў прыпадае на 25 ліпеня. У гэты дзень здараліся навальніцы з маланкай і громам.
Як грыміць гром на голы лес, то будзе галодны год. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава.
Як зязюля кукуе, каб хоць вока закрыць лісток быў, то добры год будзе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
98 👁