Благавешча — Благавешчанне, свята, якое прыпадае на 25 сакавіка (7 красавіка).
Да Святога Духа не скідай кажуха, і па Святым Дусе ў тым самым кажусе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Да Святога Духа — да свята Сёмухі (Тройцы), праз сем тыдняў пасля Вялікадня.
Дзе мухаморы, там і баравікі. Таўрэль У.А., 1938 г.н., 1995. Була Міл.
а) Дзе чырвоныя мухаяркі, там і баравікі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Мухаяркі — мухаморы.
Дождж у маю — хлеб гультаю. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк.
"Дошч у маі на добры ўраджай" (тлум. інф.).
Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, журавель з цяплом, а ластаўка з лістом. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос
Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Зімні дзянёк, што камарыны насок. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос.
Г. зн. кароткі, малы.
Зіму завалачы ў летнік. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
"Значыць, сані завалачы ў падпаветку" (тлум. інф.).
Ілля нарабіў гнілля. Ціток Н.П., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос.
"Здараяцца, шчо ў пачатку жніўня часта йдуць даджджы, на жніво й сенакос" (тлум. інф.).
І ў дурня трэба, каб было сена на Юр'я. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос.
Адзначалася два Юр'евы дні: 23 красавіка (6 траўня) — "галодны" і 26 лістапада (9 снежня) — "халодны". Тут: веснавы.
90 👁