Якое ехала, такое судасіла. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Пра няўдалых мужа і жонку. Судасіць — спаткаць.
Якое карэнне, такое і насенне. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1983. Заполле Кос.
Якой мерай мераеш, такой табе памераюць. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1983. Заполле Кос.
"Як ты да людзей, гэдык і людзі да цябе" (тлум. інф.).
Як падмажаш, так паедзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Як дасі хабар, то справу зрушыш зь месца" (тлум. інф.).
Як памёр Міранец, то ішоў увесь канец, а як памёр Радзючок, толькі поп ды дзячок. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Канец — тут: вуліца. "Як памрэ багаты, то ўсе йдуць правясьці ў апошнюю дарогу, спадзеючыся на багатую вячэру. А як бедны чалавек памрэ, то чаго да яго йсьці?" (тлум. інф.).
а) Як памрэ багаты, то ўсе ідуць у хату, а як памрэ бедачок, то ідзе поп і дзячок. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос.
Як панадзіцца воўк у авечкі, то пакуль усіх не перавалочыць. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1991. Альшаніца Квас.
"Як завядзецца злодзей у сяле, то цяшко ад яго пазбавіцца" (тлум. інф.).
Як папыталі, так адказалі. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2004. Заполле Кос.
"Ты да чалавека з павагаю — і да цябе гэдаксама" (тлум. інф.).
Як паслаўся, так і выспаўся. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2003. Стайкі Стайк.
"Як пастараўся, так і маяш" (тлум. інф.).
Як пачну лопаць, то за тыдзень локаць, за сорак дзён — гіба вон. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Прыгаворка ткаллі. Локаць — старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна паўметра. Гіба — мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну
90 👁