ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
Абедаў, а жывот не ведаў. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл.
Гэтак кажа той, хто ўстаў галодны з-за стала.
Або пан, або прапаў. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст.
Так кажуць, калі пачынаюць рызыкоўную справу.
Абы балота, а чэрці знойдуцца. Мацвіеня В.К., 1917 г.н., 2001. Лазаўцы Міл.
"Былі б рукі, а работа для йіх заўсёды знойдзяцца" (тлум. інф.).
Абы шыя, а хамут знойдзецца. Клютко Р.А., 1960 г.н., 2003. Аўсто Стайк.
Так жартоўна суцяшаюць кавалера, які думае, што не знойдзе сабе пары.
Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Пра абяцанне, якое цешыць, але не будзе выкананае.
Агонь вадою тушаць, а сварку маўчаннем. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Агонь горшы за злодзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічога. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб.
Агуркамі вячэру не адбудзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Пасля цяжкай працы патрэбна сытная яда.
Ад аднаго берага адарваўся, а да другога не прыстаў. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Пра чалавека, які не трымаецца свайго, роднага
158 👁