ВОЛЕНСКАЯ ж. Дарога, якая вяла з вёскі Воля да Гошчава, бо быў адзін прыход (інф.). Размеркі Стайк.
ВОЛОВЫЕ ЛЕСКІ мн. урочышча. Коланск Амяльн.
ВОЛОСАЧ м. поле. Коланск Амяльн.
ВОЛЭЦКЭ н. лес. Ваўкі там два валы загрызьлі (інф.). Бабровічы Выган.
ВОЛЯНСКІЕ мн. лес. Краі Рэчк.
ВОМХ м. лужок. Гэты лужок увесь у мху быў, ды кусты расьлі (інф.). Азярцо Падст.; балота. Там трава благая расла, рэдкая, бо мху много (інф.). Уласаўцы Жытл.
ВОНОШЧАНІКОВА НІЎКА ж. поле. Бабровічы Выган.
ВОРАБОВЕ н. лес. Пташка такая есьцяка – рабчык, надто много за яе штрапавалі пры царэ, як заб'еш. Як за лося. Рабчык, а по-нашому оробок. (інф.). Соміна Целях.
ВОРНІНО н. лес. Палілі даўней людзі лес, карчавалі, выраблялі, гаралі, на ворыво выраблялі. Вот і назва пайшла – Ворніно (інф.). Була Міл.
ВОРОНОВ ЧАШЧ м. дробналессе сярод поля, нізкае месца. Аброва Абр.
ВОРОТЦА мн. востраў сярод балота, ніўкі на ім былі. Вяда Выган.
ВОСАВА н. воступ. Ласасінская пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 23); лес. Восава, бо там асіны много (інф.). Няхачава Стайк.
ВОСАВО н. было поле, цяпер лес. Закаплічча Дабром.; лес, балота. Доўгае Быц., Пагор'е Быц.
ВОСТРАНКА ж. поле. Галенчыцы Ягл.
ВОСТРАЎ м. балота. Узвышэньне сярод балота, там касілі, але там і кусты, дрэвы былі (інф.). Боркі Падст.; лес. Бусяж Слон. пав. (АВК, т. 22, 1570 г., 380); востраў на возеры Вяда, ніва на 38 маргоў зямлі на ім. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 135; Пісц. кн. Пін. ст., 1561–1566 гг., 134–135); востраў на Бабровіцкім возеры. Вяда Выган.; лес. Козікі
84 👁