Старонка 34
◀ / 230 ▶
ВІЛЫ мн. балота. Месца пры ўпадзеньні ракі Мізгіроўка ў раку Грыўда (інф.). Дубітава Міл.; балота. Там сходзіліся дзьве даўнейшыя старыя канавы (інф.). Заполле Кос.; поле. Козікі Коз.; воступ. Любішчыцкая пушча Слон. пав. (Рэвізія пушчаў, 1559 г., 17); лес. Манцюты Быц.; сенажаць. Панкі Люб.; балота. Рацкевічы Міл.; балота. Месца, дзе рака Мышанка ўпадае ў Шчару (інф.). Сялец Дабром.; урочышча. Сярадава Жытл.; балота. Хрышчонавічы Квас. ВІРОК м. месца на рэчцы Альшанка. Альшаніца Квас. ВІСЕЛЬНІЦА ж. поле. Юндзілы Паўл. Пруж. ВІТУЦЯ ж. ніўка сярод балота на грудзе, па дарозе на Баранавічы. Вяда Выган.; урочышча. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 137); груд сярод балота. На гэтым грудзе, на Вітуці, ніўка была (інф.). Уласаўцы Жытл. ВІЦЬ ж. палетак. Бялавічы Кос.; урочышча, ніўка там. Вяда Вядск. вол. (Пісц. кн. Пін. і Клец. княст., 1554 г., 134); балота. Там было мокро. А як ужэ моцно сухі год, то трава парасьце ў пояс (інф.). Гічыцы Ягл. ВІШАЙ м. балота. Бусяж Міл., Дубітава Міл. ВІШАЙСКАЯ ДОЛІНА ж. лес. Вялікая Гаць Святав. ВОБЧАЕ н. балота. Вобчае касілі грамадою, а сено дзялілі капіцамі (інф.). Зыбайлы Жытл., Каранная Амяльн. ВОВКОВАЕ н. поле. Чоловек роскорчоваў собе ніўку, а мэнушку меў Воўк (інф.). Турная Святав. ВОВЧЫ ЖДЖАР м. балота. Выганашчы Выган. ВОВЧЭЕ н. балота. Вялікая Гаць Святав. ВОЗЕРА н. азярцо. Боркі Падст.; урочышча. Руда Падст. ВОЗЕРО н. балота. Боркі Падст.; тарфянік. Некалі там былі азярыны (інф.). Волька Вольк. ВОЗЛЕ ДУБА поле. Соміна Целях. ВОЙСКЭЕ БОЛОТЦЭ н. балота. Аброва Абр. ВОЙЧА н. балота, поле. Магіліцы Вольк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 230 ▶