М. В. Бірьіла 3 ЛЕКСІКІ ЧЫРВОНАСЛАБОДЧЫНЫ Прадстаўленая ў гэтай падборцы лексіка запісана ў 1949—1952 гг. на тэрыторыі былога Чырвонаслабодскага раёна * *. Фіксаваліся словы, якія ў лексічным, словаўтваральным ці семантычным плане, на думку аўтаpa, з'яўляюцца прыналежнасцю народна-дыялектнай мовы. Фанетычная i марфалагічная сістэма гаворак былога Чырвонаслабодскага раёна прадстаўлена ў прадах «Вопыт апісання фанетычнай сістэмы адной гаворкі»2, «Гаворкі Чырвонаслабодскага раёна»3. Пры пашпартызацыі назвы вёсак падаюцца ў скарачэнні: Буч. — Бучаціна, Бял. — Бялевічы, B. — Веска, Выг.— Выгода, Жывагл. — Жываглодавічы, Жылех.— Жылехава, M. Рож. — Малы Рожан, Макр. — Макраны, Сем. — Семежава, Смал. — Смалічы, Стар. — Старына, Тан. — Танежыцы, Чапл. — Чаплічы. АБЕ'ЧАК м. Абадок рэшата, сіта. Абечак паламаўся, рэшато прапало. Сем. АБЗО'Й м. Неабрэзаны край дошкі. Абзой на дзьвох дошках астаўся. Сем. Абзой на досца еелікі. B. АБРСУК м. Сыпкі корм (авёс, сечка з аўсом), які бяруць у дарогу для каня. Аброк — это рэска c аўсом. Сем. Чаму ш аброку ні далі на дарогу? Бял. АБШЭ'УКІ толькі мн. Манжэты ў рукавоў. Паабрываліся апшэўкі, трэбо падладзіць. Макр. 1 Цяпер тэрыторыя былога Чырвонаслабодскага раёна ўваходзіць у склад Капыльскага, Салігорскага, Клецкага i Слуцкага раёнаў. 2 Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. I. Мінск, 1954. * Там жа, вып. 4. Мінск
Дадатковыя словы
абшэукі, зяўляюцца
12 👁