КУДЗЯРКА ж. Узлесак, лясок. Ідзі просто на тую вунь кудзярку лесу, а там павёрняш направо.
КУРАЧ м. Гермафрадыт. На Лужы была адна, што білася с хлопцамі за дзёўчыну; казалі, што яна курач.
КУРДА ж. У выразе курду гнуць — нагнуць уніз галавой і набіць. Атчапіся! Бо сагну курду!
КУРДУПЯЛЬ м. зневаж. Чалавек нізкага росту. Тыш сам на каня ні залёзяш, курдупяль такі!
КУЦУК м. Касмыль. Рашчашыся, ато валасэ некімі куцукамі пабраліся! У людзі гэдак брытко ісьці.
ЛАБАЗА ж. Сцяблы ад буйной травы. Што гэто за сёно? Адна лабаза, яго ні конь, ні карова ні хоча есьці.
ЛАГОШЫ мн. Прыстасаванне для пашырэння саней, каб на іх можна было пакласці больш сена, саломы.
ЛАЎКА ж. Звяно плыта. Як вада вёлькая, дак і плыт даўжэйшы вяжуць — на лавак дванаццаць.
ЛЕЙКА ж. Яйка без шкарлупіны, вылівак. Мусіць нёхто выцяў курыцу, бо пачала лейкі ліць.
ЛІНІЯ ж. Прасека. Як будзяш трымацца лініі, дак і ў вёлькум лёсі ні заблудзісься.
ЛЭПСКІ прым. Ладны. Ён ні зяваў, лэпскі кусок ухваціў.
МАГУЛІНКА ж. У выразе ні на магулінку — ні на ёту. Ого, ён табе ні на магулінку свайго ні папусьціць!
МАЗЕПА м. і ж. зневаж. Разява. Мазепа ты, куды ты пазіраяш? Вунь карова ў шкодзі!
МАХНУШКА ж. Галавешка. Ні патушылі хаты і хлява — адны махнушкі асталіся.
МЭХ м. жарт. Чалавек, які імкнецца паласавацца чужым з дапамогай хітрыкаў. Які ты мэх! За гэту ірунду захацеў добры барыш!
НАРЫЦА ж. Гнойны свішч на плячах у коней. Гэто лёто я як бяс каня, бо ў майго нарыца ні загойваяцца.
НІНАЕДА м. і ж. зневаж. Абжора. Гэдакаго нінаеду лепи адзяваць, чым карміць — есьць, як ні ўсябе.
НОРТ м. Паўвостраў, які ўтварае рака, мяняючы напрамак свайго цячэння. Норт заўсюды канчаяцца гаком, а наўпроці — прытны берах.
ПАГРАБАШКА ж. Матыка. Паграбашкаю марудно асыпаць картоплю, цяпер усё плушком абганяюць, а паграбашкаю хіба дзе на папярэццы.
75 👁