Старонка 88
◀ / 353 ▶
ВАЛАНЦАЙ м. зневаж. Валацуга. Ён такі валанцай, што цэлы дзень дадому ні заганяяцца, усё каля конюхаў аціраяцца. ВАЛЯНТОВЫ прым. Хворы на белую гарачку. Ні чапай яго, бо ён як валянтовы, часто ні помніць, што робіць! ВАХТА ж. Хваля. Як разгайдаяш чайку, дак ад яе вахта ідзе. ВІРОК м. Палачка са скразной дзіркай, якая служыць для навівання нітак на клубок. Зь вірком і скарэй навіваць і пальцы ні парэжаш. ВОБУЙ м. Абутак. Пачтальён много вобуі за гот саб'е. ВОБЯДЗІ мн. Невымалачаныя каласы, якія аддзяляюцца пры веянні збожжа. Сечку добро з абядзямі мяшаць: намного лепш конь есьць. ВОЛІК м. зневаж. Гультай. Волік ты! За гэты час ужо можно было ўсё парабіць, а ты пацягаясься! ВОМШАР м. Лясное балота. У вомшары трава ні смашная: каровы ні хочуць хадзіць і сено ні вельмі ядуць. ВОСАКАРАНЬ м. Ясакар. Восакарань велькі расьце: на старой дарозі быў такі, што і ўтраіх ні абнялі п. ВОШУСТ м. Ашуканец. Вошуст гэдакі любого правядзе, а свайго даможацца. ВЯРСТАЦЬ ж. Варштат. Бязь вярстаці сталяркаю займацца німа як. ГАЙДАНКА ж. Гушкалка. Раней зімою дзеці мало на дварэ гулялі, а зробім гайданку ў хаці — і гайдаюцца цэлы дзень. ГАК м. Пакаты пясчаны бераг ракі. Цяпер дзеці мало каля дома памагаюць, а цэлымі днямі, як пагода, на гаку гуляюць, купаюцца. ГАЛАПУПЯЦ м. Галапузы, дрэнна адзеты. ГАЛАЎНІК м. Плытнік, які стаіць у пачатку плыта, за апачынаю і кіруе плытам. Галаўніку трэба добро рэчку знаць, дзе града, дзе сала, кап плыт ні пасадзіць ці ў берах каб ні заняслó. ГАЛЫШАНЯ н. Птушаня, якое яшчэ само не харчуецца. У том гнязьдзе галышанята ўжо велькія, у пер'і, скоро будуць лятаць. ГАЛЭПКА ж. Камячок, галушка. Дзеці на гаку добро гуляюць: і купаюцца, і галэпкі, домікі лепяць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶