ліца, Пропашы, Церабеж. Не ўключана і вялікая колькасць рэгіяналізмаў, якія ўвайшлі ў мову жыхароў Беражна ў час знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (да 1939 г.). Гэта такія словы, як высьцігі — спаборніцтвы па бегу, выцінанка — папяровая фіранка з выразанымі ўзорамі, вятроўкі — басаножкі, люфцік — фортачка, макатка — вышываны дыванчык на сцяну, нарты — лыжы, патычкі — лічыльныя палачкі, похва — ножны для кінжала і шаблі, рахунковы — у клетачку, ровар — веласіпед, спулка — таварыства, файны — прыгожы, добры і многія іншыя, якія шырока ўжываліся раней бадай-што ва ўсіх кутках былых «Крэсаў усходніх» і працягваюць ужывацца яшчэ цяпер.
Паколькі рэестравыя словы і прыклады падаюцца ў фанетычным напісанні, то для правільнага разумення структуры некаторых слоў варта помніць і пра шырока вядомыя ў беларускай мове фанетычныя з'явы (аканне, асіміляцыя і інш.), а таксама мець на ўвазе і некаторыя мясцовыя гукавыя асаблівасці гэтай гаворкі, перш за ўсё тое, што ёй характэрна няпоўнае аканне (посілно, грацкоўё, тамаваньнё, шэпшало), моцнае поўнае яканне (абнолятак, апшарпаняц, бярагулька, пярахотка), пераход к ў г выбухное (грэсьво, пашчэнга, разгірака).
АБДЗЯРГІТУС м. Абдзірала. Дармо ён нічога ні будзя табе рабіць, абдзяргітус такі — за ўсё злупіць плату.
АБНОЛЯТАК м. Парастак гэтага года. Яблына добро прынялася — вунь якія абноляткі, верхнія па паўмэтра вырасьлі.
АБОЛДУС м. абразл. Асталоп. Аболдус гэдакі — па два годы ў каждум класі сядзіць!
АБЭРЖА ж. абразл. Вялікая абжорыстая кабыла ці конь. Абэржу гэту ўкарміць цяшко, а цягня — ні вельмі.
АНОДЫМ м. Эфір. О! Раман як быў малады, здораво піў. Бывало, як прыгонім плытэ ў Гродзян, палучым рашчот, дак Раман купіць і вып'я зарас паўкручка анодыму.
АПАЧЫНА ж. Вялікае вясло, устаноўленае на першай лаўцы плыта для кіравання ім.
АПСМЫКАНЫ прым. Паабскубаны. У гэтаго каня хвост некі апсмыканы, што і аваднё кепско ганяць.
АРЭЙ м. Аер. Плюсняк каровы добро ядуць і так і ў сеццы, а арэю — не. Ён толькі на патсьцёл гадзіцца.
81 👁