Старонка 80
◀ / 353 ▶
МАЛМЫГІ мн. Скулы на твары. Худы, худы, адно малмыгі тырчаць. МАРКАВЕНЬЁ н. Лісце морквы. Бацьвіньё дык хоць парасятам укіняш, а маркавенья ж ніхто ні есць. МАХРЭ мн. Канцы асновы, якія застаюцца на канцы недатканага палатна. Са зрэбнаго палатна, калі аставаўсё кусочак, рабілі скарач з махрамі. МОРКАЎ ж. Морква. Моркаў вельмі ж добро садзіць паміж гурочкаў. МУШТЫК м. Муштук. З муштыком курыць, дык хоць пальцы ні жаўцеюць. НАВАЛАЧ ж. зборн. экспр. Чужыя людзі, перасяленцы. НАПУГАЦЦА зак. Напіцца многа. Ні пугай ты столькі вады, а то напугаешся, будзя жывот балець. НАСТРАПАЛІЦЬ зак. Падвучыць. Ён сам бы такого ні сказаў. Гэта яна яго настрапаліла. НЯДОШЛЫ прым. Хваравіты, слабы. Старая ўжо была, нядошлая. НЯМОГЛЫ прым. Слабы, бяссільны, хваравіты. Ён увесь век нямоглы, але пражыве да ста год. ПАДБОЙ м. Сухі мазоль на падэшве. Летась як быў падбой на назе, ні магла ні абутая ні разутая ступіць. ПАДЗІМАНЫ прым. У выразе як падзіманы — тоўсты, адкормлены (пра чалавека). А хлопец як падзіманы. ПАКАЛАК м. Невялікая палка, кій. Зараз як дам пакалка. ПАЛОЙКА ж. Жменя атрапанага або ачасанага льну. Сколькі я там трапала, дзесяць палояк атрапала і абедаць пара. ПАМЯТУШЧЫ прым. Той, хто добра помніць. Ото ш памятушчая гэта старая. ПАСІТАК м. Рэшата для падсявання збожжа. Пасітак парваўсё, трэ було б новы купіць. ПАСОЛЬНІК м. Лісце і сцяблы фасолі. Пасоля збуяла летась, уся ў пасольнік пашла, струкоў пашці што ні было. ПАТАЛЯЦЬ незак. Патураць. Ты толькі паталяй ім, дык ні адвяжашся. ПАТОЛЯ ж. Патаканне. Дзецям німа чаго даваць патолі. ПАТРУХА ж. Пацяруха ад сена, саломы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 353 ▶