Старонка 79
◀ / 353 ▶
КАМЯКЕ мн. Тоўчаная бульба з салам або з маслам. Намяла камякоў, наварыла заціркі, есьця, хоць паразпяразвайцяся. КАНЧАР м. Раменная ці вяровачная частка пугі. 2. Канец. Адрэзала канчар палатна, зрабіла скарач, добро будзя рукі выціраць. КАПАНІЦА ж. Яма на месцы выкапанага торфу, часта запоўненая вадой. КАРКОВІНА ж. Сала або мяса каля шыі. З карковінаю вельмі ж смашно бурачке варыць. КАРТАФЛЯНІШЧО н. Поле, дзе расла бульба. На картафлянішчы пасеялі жыто. КАРТАФЛЯНІКІ мн. Бліны з дранай бульбы. Напякла картафлянак, наварыла супу, на цэлы дзень хваціць яды. А я дык люблю картафлянікі толькі сьвежынькія с сьмятанаю. КАРЭМУСЛО н. Каромысел. С карэмуслам лягчэй воду насіць, але ж ні кажды ўмея, другая і самая абальецца і воду ўсю разалье. КАСЬЦЯЖЫЦЬ незак. экспр. Моцна біць, нішчыць каго-н., што-н. КАЦА ж. Тупы канец яйца. Трэба зубаваць з носіка яйцо, а ні кацу. Каца ні крэпка. КІШКІ мн. Мякаць гарбуза з насеннем. Гарбузэ гэты год пустыя, адны кішкі. КУДЗЕРКА ж. Кавалачак недажатага збожжа, барада. Цікаво, чыя ж гэта нівялічкая кудзерка асталася нідажатая. КУЦЬЯ ж. Крупы ячменныя, патоўчаныя ў ступе, а таксама каша з гэтых круп. Даўней у піліпаўку усе куцью таўкуць, у каждуй хаці стукаюць. Наварыла куцы з салам. ЛУГОВІЦА ж. Пара касьбы. Ціпер тае луговіцы й ні бачыш. Камбайнам скорынько скосяць дый высушаць за нёскулькі дзён. ЛЮТАЕГА м. і ж. Той, хто дрэнна есць. Большынькі нічого хлопчык, а малы такі ж лютаега. ЛЯДАЧЫ прым. Злы, нягодны. Такі ўжо лядачы хлопец быў малы, ні дня ні ночы ні было зь ім. МАЙНАЧЫЦЬ незак. Гаварыць абы-што, без толку. Што ты майначыш? МАЛАТЧАЙ м. Малачай. Малатчай парасятам добро, а ў каровы малако горкаё ад яго.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶