АФІРАНКА ж. Фіранка, якая закрывае толькі верхнюю частку акна. Даўней афіранкі рабілі самі с суроваго палатна з мярэшкаю, а ціпер у ва ўсіх цюлявыя.
АЦЕСЛІВЫ прым. Дурнаваты, недапечаны (пра чалавека). Усе дзеці як дзеці, а адзін некі ацесьлівы быў.
БАКЛАЖКА ж. Металічная (салдацкая) пляшка. Набяры вады ў баклажку, толькі ўперад памый, а то яна з малаком была.
БАРАДА ж. Кавалак, рэшткі недажатага збожжа. Думалі дажынкі сёні зробім, але не ўсьпелі. Нівялічкая барада на заўтро асталася.
БОКСА ж. Бокс, кулак. Як дам зарас боксы.
БОРДЗІНЬКО прысл. Хуценька, борзда. Зьбегай, унучка, бордзінько курэй у градах паганяй.
БОЎДЗЯЛО н. экспр. Прыдуркаваты, недаразвіты чалавек. Пяць сыноў было і ўсе як людзі, а гэты, дык неко боўдзяло.
БРОСЬНЯ ж. Плесня на паверхні засоленых агуркоў. Каб гурке ні порціліся, дак трэба ж бросьню часьцей зьбіраць.
БУЙДА ж. Няпраўда, абман.
БУЛБАТКА ж. Бурбалка. От плаваў хлопец, як рыба. Як дасьць нурца, дык толькі булбаткі ляцяць.
БУЛЁН м. Суп з бульбы, засквараны салам або забелены малаком. Трэ було булёну зварыць на вечар.
БУРАЎ м. Вялікі свярдзёлак. Тут трэба буравам дзіркі пракруціць.
БУСАК м. Багор. Вядро ўтапіла малая, дык німа кошкі дастаць, а бусаком нічого ні палучыласё.
БУХТА ж. Глыбокая яма на рэчцы. У Аксеньчынуй бухці вады па шыю, а посьлі дажджу ўтапіцца можно.
БУШАЦЦА незак. Бадацца (пра кароў). Наша карова ні бушаяцца.
БУШЛІВЫ прым. Бадлівы (пра кароў). Бушлівай карові бог рог ні дае. (Прыказка.)
БЯЗОДНІЦА ж. Глыбокае, бяздоннае балота.
ВАЙЦЯЦЬ незак. Гаварыць абы што, не да ладу, непатрэбнае. За дзень высьпіцца, а ў вечар прыдзя ды вайцяя да поўначы.
ВАРАКСА м. і ж. экспр. Няўмека, пэцкаль, няўдаліца.
78 👁