Старонка 75
◀ / 353 ▶
А. М. Прышчэпчык ЛЕКСІКА СВЕРЖАНЬСКАЙ ГАВОРКІ Свержаньская гаворка — гаворка в. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна — досыць тыповая для раёна, асабліва для яго заходняй часткі. Тут гаворкі населеных пунктаў, нават аддаленых адзін ад аднаго, не маюць прыкметнай розніцы. Аднолькавы ў іх і традыцыйны мясцовы слоўнік. У падборы слоў, зарэгістраваных у в. Стары Свержань, падаюцца пераважна тыя, якія адсутнічаюць у «Беларуска-рускім слоўніку» (1962). Лексічна блізкія да літаратурнай мовы прыводзяцца ў тых выпадках, калі адрозніваюцца па семантыцы. У такіх словах адзначаецца толькі іх спецыфічнае, мясцовае. АБЛОЖНЫ прым. У выразах: абложны дождж — дождж, які ідзе працяглы час і без перапынку; абложныя хмары — хмары, які поўнасцю закрылі неба. АБРЫСКЛЫ прым. Пракіслы (пра малако). Абрысклым малаком забяліла суп, дык ніхто й ні еў. АБЦЭНГІ толькі мн. Абцугі. АМЕЦІ толькі мн. Дробная салома, каласкі, якія застаюцца ад змалочанага збожжа. Амецей карові да каляд хваціць, а потым сечку будзям рэзаць. АПІВОШ м. экспр. П'яніца. Гэты апівош спакою ні дае, кажды дзень цягаяцца пьяны. АРХА м. Веялка, арфа. Рукамі веяць трудно, дык, бывало, пазычалі арху. АРХАВАЦЬ незак. Веяць арфай. Учоро цэлы дзень малацілі, а сёні архаваць трэба. АСЕЛІЦА ж. Поле каля вёскі. АТАТУРЫЦЦА зак. Разленавацца, абабіцца. Хоць ты крычы на яго, хоць ты што хочаш, ататурыўсё і нічого ні робіць, толькі паспаць дай яму.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶