АФІРА'НКА ж. Фірапка, якая закрывав толькі верхнюю частку акна. Даўней афіранкі рабілі самі с суроваго палатка з мярэшкаю, а ціпер у ва ўсіх цюлявыя. АЦЕ'СЛШЫ прым. Дурнаваты, недапечаны (пра чалавека). Усе дзеці як дзеці, а адзін некі ацесьлівы быў. БАКЛА'ЖКА ж. Металічная (салдацкая) пляшка. Набяры вады ў баклажку, толькі ўперад памый, а то яка з малаком была. БАРАДА' ж. Кавалак, рэшткі недажатага збожжа. Думалі дажынкі сёні зробім, але не ўсьпелі. Нівялічкая барада на заўтро асталася. БО'КСА ж. Бокс, кулак. Як дам зарас боксы. БСУРДЗІНЬКО прысл. Худенька, борзда. Зьбегай, унучка, бордзінько курэй у градах паганяй. БО'УДЗЯЛО н. экспр. Прыдуркаваты, недаразвіты чалавек. Пяць сыноў было i ўсе як людзі, а гэты, дык неко боўдзяло. БРО'СЬНЯ ж. Плесия на паверхні засоленых агуркоў. Каб гурке ні порціліся, дак трэда ж бросьню часьцей зьбіраць. БУ'ИДА ж. Няпраўда, абман. БУ'ЛБАТКА ж. Бурбалка. От плаваў хлопец, як рыба. Як дасьць нурца, дык толькі булбаткі ляцяць. БУЛЕН м. Суп з бульбы, засквараны садам або забелены малаком. Трэ було булёну зварыць на вечар. БУРА'У м. Вялікі свярдзёлак. Тут трэба буравам дзіркі пракруціць. БУСА'К м. Багор. Вядро ўтапіла малая, дык німа кошкі дастаць, а бусаком нічого ні палучыласё. БУ'ХТА ж. Глыбокая яма на рэчцы. У Аксеньчынуй бухці вады па шыю, а посьлі дажджу ўтапіцца можно. БУША'ЦЦА незак. Бадацца (пра кароў). Наша карова ні бушаяцца. БУШЛРВЫ прым. Бадлівы (пра кароў). Бушлівай карові бог рог ні дае. (Прыказка.) БЯЗО*ДН1ЦА ж. Глыбокае, бяздоннае балота. ВАЙЦЯ'ЦЬ незак. Гаварыць абы што, не да ладу, непатрэбнае. За дзень высьпіцца, а ў вечар прыдзя ды вайцяя да поўначы. ВАРА'КСА м. i ж. экспр. Няўмека, пэцкаль, няўдаліца
Дадатковыя словы
афіранка, ацеслшы, баклажка, бокса, боудзяло, бросьня, буида, булбатка, бурау, бухта, бушацца, вайцяць, варакса
5 👁