А. М. Прышчэпчык ЛЕКСІКА СВЕРЖАНЬСКАЙ ГАВОРКІ Свержаньская гаворка — гаворка в. Стары Свержань Стаўоцоўскага раёна — досыць тыповая для раёна, асабліва для яго заходняй часткі. Тут гаворкі населеных пунктаў, нават аддаленых адзін ад аднаго, не маюць прыкметнай розніцы. Аднолькавы ў іх i традыцыйны мясцовы слоўнік. У падборы слоў, зарэгістраваных у в. Стары Свержань, падаюцца пераважна тыя, якія адсутнічаюць у «Беларуска-рускім слоўніку» (1962). Лексічна блізкія да літаратурнай мовы прыводзяцца ў тых выпадках, калі адрозніваюцца па семантыцы. У такіх словах адзначаецца толькі іх спецыфічнае, мясцовае. АБЛО'ЖНЫ прым. У выразах: абложны дождж — дождж, які ідзе працяглы час i без перапынку; абложныя хмары — хмары, які поўнасцю закрылі неба. АБРЬІСКЛЫ' прым. Пракіслы (пра малако). Абрысклым малаком забяліла cyn, дык ніхто ŭ ні еў. АБЦЭ'НГІ толькі мн. Абцугі. АМЕ'ЦІ толькі мн. Дробная салома, каласкі, якія застаюцца ад змалочанага збожжа. Амецей карові да каляд хваціць, а потым сечку будзям рэзаць. АПІВО'Ш м. экспр. П'яніца. Гэты апівош спакою ні дае, кажды дзень цягаяцца пьяны. А'РХА м. Веялка, арфа. Рукамі веяць трудно, дык, бывало, пазычалі арху. АРХАВА'ЦЬ незак. Веяць арфай. Учоро цэлы дзень малацілі, a сёні архаваць трэба. АСЕ'ЛЩА ж. Поле каля вёскі. АТАТУ'РЫЦЦА зак. Разленавацца, абабіцца. Хоць ты крычы на яго, хоць ты што хочаш, ататурыўсё i нічого ні робіць, толькі паспаць дай яму
Дадатковыя словы
абцэнгі, амеці, аселща, ататурыцца, пяніца, стаўбцоўскага
4 👁