З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
У артикуле падаецца каля 150 слоў2. Яны пачуты аўтарам пераважна ў Навагрудскім раёне (у тэксце скарочана Навагр.), частка іх зарэгістравана ў вёсках Дзятлаўскага (Дзятл.) i Карэліцкага (Карэл.) раёнаў. АКЕЗЯ-КУ'ЗЯ ДЗЕ! выкл. Выгукі, якімі адганяюць жарабят. Васілевічы Навагр. АТПАЧЬГВАК м. Адпачынак. Мой просіцца ў атпачывак, ён у Сібіры робіць, але начальнік ягоны не дае. Васілевічы Навагр. АУЦКУШ КУДЬГ! выкл. Выгукі, якімі адганяюць качак. Васілевічы Навагр. АЦЬГПІШ! выкл. Выгукі, якімі адганяюць куранят. Васілевічы Навагр. ВА'БАЧКА ж. Кусочак дрэва з дзірачкай, куды па~ мяшчаецца верхні канец млёна. Жарнавия бабачка зламалася, пазыч мне яе. Дзяляцічы Навагр. БАЛБАТУ'ХА ж. Калатуша ca шкваркамі, верашчака. Вельмі балбатуху люблю, з'ясі яе, ляхчэй робіцца. Дзяляцічы Навагр. БАРАДА'СТЬІ прым. Барадаты. Дзяляцічы Навагр. БАРУКА'ЦЦА незак. Калоцца. Мая кароеіца барукаяцца, адыйдзі ў бок. Крываногава Навагр. БЕС м. Бэз. Выйдзяш у гароччык, бёзам, пахня, cyсеткі сходзяцца да мяне. Басіна Навагр. БЛІЗЬНЯКЕ' мн. Два рады бульбы ў адной градцы пры мяжы. У Тэклі на гародзі некалькі блізьнякоўf i хто гэто рабіў граткі? Заполле Навагр. БО'ЛБАТКІ мн. Бурбалкі на лужынах ад дажджавых кропель. Калі много на вадзе болбаткаўt дошч будзе ісьці доўго. Дзяляцічы Навагр. БРАДЗГЦЬ незак. То схавацца, то паказацца (толькі пра сонца). Не чакай добрай пагоды, калі сонцо бродзіць. Навіны Навагр. БУ'РСА ж. экспр. Статак кароў ці коней. На гэтакую бурсу ні адзін пастух патрэбен. Рыбалава Дзятл. 2 Гэта словы, якія ў адзначаным структурным выглядзе адсутнічаюць у «Беларуска-рускім слоўніку» (1962), а таксама ў такіх вядомых зборах лексікі, як: И. И. H о с о в и ч. Словарь белорусского наречия. СПб, 1870; Ф. М. Я н к о ў с к і. Дыялектны слоўнік. I, Мінск, 1959; II, Мінск, 1960; III, Мінск, 1970; П. У. Сц я ц к о. Народная лексіка. Мінск, 1970; Дыялектны слоўнік. Мінск, 1970; Матэрыялы для слоў.ніка мінска-маладзечанскіх гаворак. Пад рэд. M. A. Жыдовіч. Мінск, 1970 i 1974; T. Ф. С ц я ш к о в і ч. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск, 1972. 5. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балбатуха, барадастьі, барукацца, болбаткі, брбдзіць, бурса, вабачка, жарнавйя, зясі, кузя
4 👁
 ◀  / 353  ▶