З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Г. М. Аляксейчык 3 ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКІ НАВАГРУДЧЫНЫ Навагрудчына1 знаходзіцца ў межах дыялектнай зоны, якая была вядучай i вызначальнай у працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Таму дыялектная мова мясцовага насельніцтва гэтага кутка Беларусі вельмі блізкая да літаратурнай па сваіх асноўных асаблівасцях. Але назіраюцца i адрозненні. У галіне фанетыкі i марфалогіі гэта такія найболын характэрныя, як няпоўнае аканне: сонцоf путо, дзяржально, много, добро, дрэнно, сенаванё, сёмуё; о на месцы а у афіксе -ся зваротных дзеясловаў прошлага часу ў мужчынскім i ніякім родзе: ён разбіўсё, плячак распароўсё, сднцо схаваласё, крэсло зламаласё; лабіялізацыя галоснага a ў націскным становішчы перад ў: зоўтра, проўды, доў, сказоў, назвоў, клоў, давоўся; прыстаўныя гукі г i в: гачкаванё, гарэшнік, галадкі, гараб'ё, гърабша, гікаўка, віняй, вячай, павясок; канчатак -e пад націскам у назоўным (i вінавальным) склоне назоўнікаў мужчынскага роду: кулё, сынё, зяцё, буракё, стагё, пастухё, канцэ, сахарэ, братэf снапэ, часэ; ецягнутыя формы прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў: пригожа кашуля, нова хустка, добру карову, гэту вёску, восьму гадзіну; назвы маладых істот тыпу гусёнятко, ёгнятко, казёнятко, кацёнятко, качэнятко, курэнятко, парэсятко, трусёнятко. ё с ць адрозненні i ў слоўніку гаворак. Мясцовыя словы вызначаюцца нярэдка асаблівай семантыкай, афіксацыяй, націскам або фанематычнай структурай. Трапляюцца таксама i поўныя лексічныя рэгіяналізмы. 1 Пад Навагрудчынай мы разумеем тэрыторыю сучаснага Навагрудскага раёна 1 суседніх з ім Дзятлаўскага i Карэліцкага раёнаў Гродзенскай вобласці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарабё, пўто
5 👁
 ◀  / 353  ▶