Старонка 58
◀ / 353 ▶
ГАРГАРА м. і ж. экспр. Вялікі, няскладны чалавек. На гэтай гаргары ніводная сукенка добра ня ляжыць. ГІМОРЫ толькі мн. Капрызы. Спрацівялі мне твае гіморы. ГНАЦЬ, жану, жанеш, жане; жанём, жаняцё, жануць незак. Гнаць (пра жывёлу). Жані каровы скарэй. ГРУБАЯ прым. ж. Цяжарная. Ёй няможна падымаць мяшок, грубая ш яна. ГУКАЦЬ незак. 1. Клікаць, прасіць прыйсці. Гукала, гукала, а ты як глухая. 2. Плакаць. Як я гукала, як дазналась, што сынок у больніцы. ДАРЫЎЧО прысл. Прыхваткамі, урыўкамі. Гэта я рабіў дарыўчо вячарамі. ДАЎЖЭРНЫ прым. Вельмі доўгі. Даўжэрны шост. ДАЎМЕЦЦА зак. Дадумацца, здагадацца. Толькі цяпер даўмелась, што ён гэта мох зрабіць. ДАХОЖЫ прым. Вельмі цікаўны. Дахожаму так і трэба. ДАЧКА ж. Неадбеленая крамная тканіна. Дачкі на прасьціну купіла. ДЗІЧ ж. Нарасць, бародаўка. На барадзе дзіч вырасла. ДЗЯВУЛЯ ж. асудж. Дарослая дзяўчына, учынкі, паводзіны якой не адпавядаюць узросту. Такая дзявуля, а лялькамі забаўляяшся. ДНУШКА ж. Дошчачка, на якой крышаць сала, капусту, моркву і інш. ДОЛ м. Магіла. Капаць дол. ДРАБЯСЬЦЁ н. зборн. Латы. Часаць драбясьцё. ДРАБЯСЬЦІЦЬ незак. Лаціць, прыбіваць латы. Бацька хату драбясьціць. ДРЭНЧЫЦЬ незак. Свярбець. Зажывая рука і дрэнчыць натта. ДУЛЬКА ж. Пылок у выглядзе пушка пры трапанні і трэнні лёну. За цэлы дзень дулькі ў нося і роця шмат. ДЭРБА ж. экспр. Вельмі высокая і тонкая дзяўчына. Такая дэрба вырасла, а ў класы і цяпер скача. ЖАГНУЦЦА зак. Сцепануцца, скалануцца (ад вельмі гарачай ці халоднай вады). Аш жагнулась, як улезла ў Нёман. ЖУКОВІНА ж. Пярсцёнак. ЗАВАЛА м. і ж. Гультай. Па гэтай заваля і картоплі засталісь бы зімаваць у зямлі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 353 ▶