СЁДНЯ прысл. Сёння. Сёдня ў Шчуціне цалы дзень ішоў дошч, a ў нас толькі крапідлам пакрапіла наранку.
СКАСАВА'ЦЦА зак. Звесціся. Чую: раскрычаліса куры. Я — на падворак, а каршун — каб ён скасавоўса! — ухапіў адну i паляцеў. Ціпер увесь Ладачкаў рот скасавоўса, нікого ні асталоса.
СКРЭ'НДА м. i ж. Ныцік. Зіна гэта ўсё жыця скрэнда: таго ў яе німа, гэтаго бракуя, i адно ні наравіцца, i другоё.
СЛАБО'ДНО прысл. Свабодна. У аўтобусі сёня слабодно, a ў суботу ехаў, та шылам ні парнеш.
СЛО'НЯШНЫ прым. Сонечны. Лянь, якоё чырвоно слонцо зыходзіць. — Ну, та ŭ добро. Значыць, слоняшны дзень будзя.
СМЫЧ м. Ніжняя частка жураўля ў калодзежы. Ідзі ты ново вядро прычапі да смыча, а то тоё цячэ як рэшато.
СПРЬУВЯЛЬ м. Абрыў. Выкупаўса сёдня: стоў піць воду, a спрывяль абваліўса.
СПРЬГНДЗІЦЦА зак. абразл. Згінуць, прапасці. Кап ты спрындзіўса дзе-кольвяк, такі расколіна! СТАКАНА' ж. Клопат, старание. Нашто мне такая стакана, калі свае бяды хватая? Перат вяселя столькі стаканы ў міне было. I стаканы мне з гэтымі свіньмі, аб'елі ўсе вушы! СТА'РШЫ прым. У словазлучэнні старшы палец — вялікі палец. У яго з вайны на правуй руцэ німа старшаго пальца.
СТРАМЯНУ'ЦЬ зак. Рынуцца. Так i страмянуў у зямлю носам.
СТРЫМБУ'ЛЬ м. Стрэлка, кветканоснае сцябло цыбулі. Мая цыбуля задымляна, усю зіму нат прыпячкам вісела, таму, бачыш, i стрымбулёў німа.
СЫНО'ВЯЦ м. Пляменнік. Гэта ш мой сыновяц: яго бацька i я — браты.
СЬВІНЕ'НЬЧЫК м. Свіны драўляны хлеўчык. Зажэнь паршука ў сьвіненьчык, а то парыя ўсенькі падворак.
СЮДЭ' прысл. Сюды. Хоць сюдэ! СЯВО'К м. Фартух для сяўбы. У нас сеялі ні сь сявенькі, a насыпалі ў сявок.
СЯГО'ДНЯЙШЫ прым. Сённяшні. Ідзі запытай у прадаўшчыцы, ці піво сягодняйшо. 4. Зак
Дадатковыя словы
абелі, скасавацца, страмянуць, стрымбуль, сягодняйшы, шчўціне
28 👁