З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ПАРАШЬГНАЧКА ж. Крупіца. Myci, ці ні трэба патсаліць? Дай парашыначку солі. ПАРЦІ'НА ж. Адзежына. Палажы парціну у шафу, а то вечня кіня-рыня быля-дзе. ПА'САЧКА ж. Невялікая бочка. Насаліла агуркоў пасачку, будзя да вясны. У нас іх толькі бацько любіць. ПАТКАПУФЧЫЦЬ зак. Закласці, падвярнуць. Доуга табе гэта сукенка, трэба паткапурчыць. ПАТШУ'БАК м. Кажушок. Яшчэ дзедаўскі патшубак хавая, андала n каму, кап знасіў. ПАУГЛО'ВАК м. непаш. Неразумны. Мало што табе скажа гэты паўгловак! Толькі слухай яго! ПАУДУ'РАК м. непаш. Прыдуркаваты. Учора гэты паўдурак ледво ні наехаў на малых сваёй матароўкай. ПАЦ м. Пацук. Аля ш i грумада пацаў разьвялосо ў склепі! Трэба на йіх неку атраву найсьці. ПАЦІЛІФО'НІЦЬ зак. Пагаварыць па тэлефоне. Вам жа можно было паціліфоніць да школы ці да Baлодзі. У нас ціпер аш тры ціліфоны. ПЕРШАЦЕЛКА ж. Карова першым целем. Яна яшчэ першацёлка, аля малака дае досі. Абяшчая быць добрай каровай. ПІСА'К м. Шрам ад рога ці пугі на скуры ў жывёлы. Прыгноў карову c пісаком. Хто ёй такі пісак выгноў? ПЛЮСНА' ж. Страва з жытняй мукі буйнога памолу, забеленая малаком. Можаш ні варыць свае плюсны, сяраўно есьці ні буду яе. ПЛЯЙТУ'Х м. 1. Каўтун. Валасы зьбіты ў пляйтухі. 2. Пыж у патроне. Заяц быў так бліско, што можно было пляйтухамі забіць. ПО'ШУР м. Пацяруха. Мышы пярагрызьлі сено, адзін пошур астоўса. ПРАГЦІ' незак. Адчуваць бязмерную ахвоту, жаданне. Убачыў, што ў Міхалавых дзяцей цукеркі, та й яму так ўжэ пражэ! ПРАЛО'МКА ж. Палонка. Там рыбакі ў нідзелю праломак нарабілі шмат, та глядзі ні ўваліса. ПРЫТЫ'РАК м. зневаж. Дурань. Трэба было ні казаць гэтаму прытырку, та ціпер бы бяды ні ведала. ПРЫТЫ'РАНЫ прым. зневаж. Дурнаваты. Ен трохі ці ні прытыраны, ба пакажы паляц, та ўжэ яму i сьмех. ПРЭ'ШЛЫ прым. Мінулы. Не, мая ты саколачка, гэто ш у прэшлым року было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

парціна, пасачка, паугловак, паудурак, праломка, прытырак
3 👁
 ◀  / 353  ▶