Старонка 42
◀ / 353 ▶
будзь, у каго-небудзь. А ты, вырачка, чаго вылупіў вочы? ВЭДЛУК прыназ. З-за, дзеля. Я іду, а ты вэдлук міне можаш ні йсьці. ВЯРАБЯК м. Верабей. Наша котка ўсіх малых вярабякоў павыцягвала з гнязда, а ціпер пілнуя, каб і старого злапаць. ГАЁЎКА ж. Дом лесніка. Дайдзём да гаёўкі і атпачыням, там і вады напёмса. А вада там добра! ГАЛ м. Гала, прастора між лясоў. Ідзі туды ўжэ, каровы твае вышлі на гал. ГАЛАШЫЦЬ незак. іран. Біць. Ізноў Віця зрабіў нешто кепско, бо бацько яго галашыў зара. ГАНДЭЛАЎКА ж. пагардл. Закусачная. Трэба, мусі, забехчы ў гандэлаўку: можа, мой там сядзіць. ГАНЧАРКА ж. Ануча для гаршка. Гэто я насмуродзіла: ганчарку спаліла, гаршчок даставаючы. ГАРАТАЙ м. Араты. Ну й гаратай с цібе! Вун баразну якую крывую вывярнуў. ГАРАХАВЕНЯ н. Сцяблы гароху. Абмалаці пайдзі гарахавеня. 2. Поле, дзе рос гарох. На гарахавені можа што й вырасьця. ГАРДЭДА м. і ж. абразл. Вельмі высокі чалавек. Адна малая, а другая — гардэда, пад небо пашла. ГАСАЦЬ незак. Падскокваць, гойсаць. Досі ўжэ гасаць, марш на гуліцу! Адурылі зусім голаву. ГАСЬЦІНА ж. Частаванне. Яны ш міне клікалі на гасьціну, а ціпер я йіх паклічу. Казалі-казалі, а ніякай гасьціны ні зрабілі. ГІЛАЗАВАЦЬ незак. Гізаваць. Нешто сёня каровы натто рано пачалі гілазаваць. ГІЛОС м. асудж. Дур. От гілос тут на цібе напоў! Сяць, аспакойса, а то зара я цібе ўсьміру. ГНАЯРКА ж. Адна з дзвюх шырокіх дошак, якія закладваюцца па баках калёс, калі возяць гной. Ты хіба ў лесі гадаваны? Зьнімі леву гнаярку: ляхчэй будзя скідаць. ГРАБІЦЬ незак. Грэбці. Як дажджу ні будзя, та сено скоро патсохня, узоўтра можна ўжэ грабіць. ГРУМАДА прысл. Шмат. Баравікоў гэтых тутака ні грумада, трэба ісьці ў канец возяра. ГУЗЯЛ м. Вузел. Разьвяжы ты мне гузял, ба я ні дам рады.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶