БЭТКО м. Усякі іншы ўжывальны грыб, апрача баравіка. Пайдзі набяры хоць бэткаў якіх, кап паджарыць было на вячэру.
БЯРАГУЛЬКА ж. Берагавая ластаўка. Тут во недзі бярагулька гняздо мая.
ВАЖГАЦЦА незак. Прагінацца. Ты стой покуль на беразі, ба клатка важгаяцца — аш страшно ісьці.
ВАЛАВОТ м. Вяроўка для навязвання жывёлы. У нас, як катора ніроўна прадзе, та кажуць, што ў яе дзе пень, дзе калода, дзе кусок валавода.
ВАЛАЧОНО н. Велікодныя яйкі. На вялігдзянь хадзілі бало па валачоно да свайіх хросных.
ВАЛЬТАНУТЫ прым. Ненармальны. Нека вальтанута: у хаці чужыя людзі сядзяць, а яна пра свайіх кавалераў расказвая.
ВАСАРВАГА ж. Ватэрпас. Ідзі да Віці і скажы, кап аддоў нашу васарвагу.
ВАЎЧАК м. Ікол. Вырас у свіне доўгі ваўчак, ні можа яна ніяк есьці, трэба выпілоўваць яго. Аб'еў міне гэты госьць, кап яму ваўчакі павылазілі! 2. Воўчы грыб. Тут ні бывая добрых грыбоў, адныя ваўчакі.
ВЕЛЬКІ прым. Вялікі. Ну, у вас і паршук велькі, ледво ходзіць, ужэ будзя пудоў дзесяць.
ВЕЧНЯ прысл. Заўсёды. Трапачка гэта, вечня быляшто ляпня, як лапцям па балоці.
ВОБАЛАКО н. Воблака. Сёня ўжо німа вобалакаў, небо чысьцютко-чысьцютко.
ВОТАКА часц. Вось. Вотака твая хуста, а ты шукаяш, усеньку хату перавярнула.
ВОЧАРАЦЬ ж. Чарга. Займі там вочараць і на міне, а я зара буду ісьці.
ВУДЗІДЛО н. Вудзільна. Такоё было добро вудзідло, а ты мне яго зламоў.
ВУНАКА часц. Вунь. Вунака нехто нізнакомы ідзе да нас, першы рас бачу яго ў вёсцы.
ВУРЗНУЦЬ зак. Стукнуць нагой. Ні лесь да каня, ба вурзьня зара, як Колі Гілісінаму.
ВЫБАЙСЬЦІЦЬ зак. Вылаяць, адбэсціць. Цярплю, цярплю, а тады як абую сэрцо ў лапці, та выбайшчу, як сабаку.
ВЫРАЧКА ж. 1. Пахучка, калючая расліна з кветкамі-вочкамі. Павырвай ідзі з бульбы вырачку. 2. перан. м. і ж. абразл. Чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-не
77 👁