АБЕЧКА ж. Загіб, закладзены край хусткі. А чаму ты такую вёльку абечку залажыла?
АБЕЧКО н. Абечак. Гэто ш ад рэшата абечко, хай ляжыць, дзе ляжало.
АБУВАНЯ н. Абутак. Трэба ехаць у горат: тут на мае ногі німа ніякаго абуваня.
АВЁРКА ж. Вавёрка. Тутака недзі жыве авёрка, учора мы яе бачылі на ёлцы.
АГЛАБЛЁВА прым. Апошняя чарка перад разыходжаннем. Куды ш вы, людзі добрыя? Трэба зрабіць аглаблёву.
АДНАСТАЙНЯ прысл. Аднастайна. А што я там ні бачыў?! Там, я ведаю, усё ідзе аднастайня.
АДЫМКАЦЬ незак. Адмыкаць. Недзі згубіў ключ, та ціпер ніхай сам як хоча адымкая хату.
АЗЯРЭДО н. Азярод. Гэто ад азярэда жэртка. Даўнёй у нас на азярэдзі сушылі снапы. 2. перан. абразл. Недарэка, нязграбны чалавек. Куды ты прэш, азярэдо дурноё? Хіба ні бачыш?
АКРАС прысл. Якраз. Думала, што запозьніса, а ты акрас у пору прышоў. Шарак гэты табе акрас.
АЛЯ 1. злуч. Але. Хоць доўго хадзілі, аля затоя набралі досі [грыбоў]. 2. часц. Але. Аля й красіво піша твая Ніна!
АНДАЦЬ зак. Аддаць. Ты ўжо нагулёўса, а ціпер андай мячык яму.
АНТРОБЫ толькі мн. Вантробы. Параскрадваў, парасцьцягваў усё, кап яго антробы сабакі цягалі!
АПРАНІСЯ ж. Адзенне. Сёдня на гуліцы зімно, адзень апранісю якую.
АСЁЛКА ж. Асялок. Вазьмі, як хочаш, маю асёлку, яна за тваю шмат лепша.
АСЁНКА ж. Асенняе (дэмісезоннае) паліто. У Ніны яшчэ і тая асёнка добра, а ўжэ ёй нову купілі.
АСОВІК м. Падасінавік. Як надышла на адно мейсцо, набрала аш кошык асовікаў.
АТПАЛЯНТАВАЦЬ зак. Адлупцаваць. Бацько сказоў, што атпалянтуя цібе за гэто.
АХОДЖВАЦЦА незак. Даглядаць жывёлу, даваць ёй есці. Загулялася я ў вас, а мне ўжэ трэба аходжвацца.
АШПОНДАЦЬ зак. непаш. Выкапаць (знайсці, адшукаць). Прыехаў ж жонкаю, Аля ш ашпондаў ён сабе дзеўку недзі!
73 👁