8. Адсутнасць падаўжэння зычных: свіня, зеля, смецця, судзя, вяселя, гразю, збожа. Падаўжэння няма і ў слове сёння, гэта прыслоўе вымаўляецца дваяка: сёня, сёдня.
9. Замест націскнога а (я) у дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду вымаўляецца о(ё): даглядоў, пагноў, узёў, зьнёў. Гэта ж пашыраецца і на іншыя словы, дзе перад ў ёсць націскное а: зоўтра, проўда.
10. Жаночыя імёны па бацьку скланяюцца не як назоўнікі, а як прыметнікі, г. зн. ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць аднолькавы канчатак -ай: у Ніны Міхайлаўнай, аддоў Галіне Мітрафанаўнай, гаварылі аб Дар'і Мікалаяўнай; у назоўным склоне — Ніна Міхайлаўна, у вінавальным — Ніну Міхайлаўну (параўн. прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку, якія ў назоўным і вінавальным склонах маюць сцягнутыя формы: трава зялёна, траву зялёну).
11. Нярэдкае выкарыстанне паланізмаў: апона — пакрышка, асабоўка — асабістая легкавая машына, бамбовяц—бамбардыроўшчык, гавэнда—гутарка, дзісь— сёння, камаш — чаравік, кіроўнік — кіраўнік, ксёншка— кніга, лятарня — ліхтарык, мейсцо — месца, ровар — веласіпед, цёнгля — заўсёды і інш.
12. Вымаўленне некаторых уласных назваў і ўтварэнняў ад іх адрозніваецца ад літаратурнага, напрыклад: не Шчучын, а Шчуцін (у нас усе кругом кажуць Шчуцін. І дзяды нашы так гаварылі); не бёрштаўскі, а бярштанскі (Ці пайдзе сёдня бярштанскі аўтобус?); не Уладзімір, а Уладзімір (Маго бацька завуць Уладзімір Уладзіміравіч).
З дыялектных слоў, запісаных у вёсцы Бершты, у гэтай падборцы пададзены толькі такія, якіх няма ў «Дыялектным слоўніку (З гаворак Зэльвеншчыны)» П. Сцяцко (Мн., 1970) і «Матэрыялах да слоўніка Гродзенскай вобласці» Т. Ф. Сцяшковіч (Мн., 1972). Выключэнне складаюць адзінкавыя словы, значэнне якіх у гаворцы вёскі Бершты разыходзіцца са значэннем, зафіксаваным у памянёных слоўніках, напрыклад: сыновец, швайка і інш.
АБГАЛАШЫЦЬ зак. асудж. Абабраць. Што калі ат суседавых дзяцей адбою німа, усёнькі наш сат абгалашылі.
81 👁